Драпаты абвясціў пра пачатак аўдыту ў ЗСУ
«Недатыкальных» не будзе.
Галоўнакамандуючы ЗСУ Міхаіл Драпаты абвясціў пра пачатак аўдыту ў Узброеных Сілах Украіны. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве ў сацыяльнай сетцы Х.
Паводле яго слоў, мэта аўдыту — «не шукаць вінаватых, а сумленна ацаніць рэальны стан спраў у кожнай вайсковай часці».
«Мы павінны ведаць праўду пра ўзровень баявой гатоўнасці, забеспячэнне, укамплектаванасць, падрыхтоўку асабовага складу і эфектыўнасць кіравання», — адзначыў галоўнакамандуючы.
Драпаты падкрэсліў: «недатыкальных» не будзе, маўляў, «калі будуць выяўлены парушэнні, службовая халатнасць або злоўжыванні — адказнасць панясуць усе».