BE RU EN

Аляксандр Мілінкевіч: «Беларусь сёньня вырашае пытаньне цывілізацыйнага выбару»

  • 10.10.2007, 17:51

Лідэр руху “За свабоду” лічыць, што “беларусы мусяць ісьці толькі па беларускім шляху, аднак накірунак у Эўропу – гэта мэта”. “Вось і вырашыў сканцэнтравацца на Эўрапэйскім маршы, бо калі мы абярэм шлях у Эўропу, то і дабрабыт у нас зьявіцца” – заявіў Аляксандр Мілінкевіч у часе онлайн-канферэнцыі, што адбылася 10 кастрычка на сайце “Радыё Свабода”.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што зараз эканамічная сытуацыя ў Беларусі будзе толькі пагаршаццца, бо ў свой час улада не пажадала выкарыстаць танные расійскія энерганосбіты дзеля рэфармавання эканомікі. Таму зараз галоўная задача ў стасунках з Расіяй пабудаваць “добрасуседзкія роўныя ўзаемакарысныя адносіны” ды разам з тым “захаваць сваю эканамічную незалежнасьць”.

Сваё рашэньне браць удзел у Эўрапейскім маршы па вызначаным уладамі маршруце тлумачыць наступным чынам: “Я супраць таго, каб хадзіць на Бангалор. Бо гэта парушэньне нашых канстытуцыйных правоў. Але на гэты раз пайду разам з усімі, бо толькі ў дазволеным месцы могуць выступіць прадстаўнікі Эўразьвязу, якіх мы запрасілі да ўдзелу ў “маршы”. Нам вельмі важна пачуць іх слова. Бо ў іх і ў нас агульная мэта – Эўрапэйская Беларусь”.

“І, увогуле, тэма руху ў Эўропу – надзвычай актуальная. Без такога выбару ў краіне будуць зьнішчаныя ня толькі нейкія асобныя катэгорыі насельніцтва, напрыклад, прадпрымальнікі, а і грамадзянскія свабоды агулам. Я заклікаю ўсіх прыйсьці на ДАЗВОЛЕНЫ “Эўрапэйскі шлях”, бо гэта таксама спосаб вырашэньня праблемаў. Мы мусім быць разам! Беларусь сёньня вырашае пытаньне цывілізацыйнага выбару,” – заявіў палітык.

Увесь тэкст чытайце ТУТ.

Апошнія навіны