BE RU EN

У Беларусі – Дзень салідарнасці

  • 16.10.2007, 9:46

Сёння, 16 кастрычніка, у Беларусі і ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. У гарадах Еўропы і ЗША пройдуць акцыі з заклікам да беларускіх улад вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя рэформы.

У Беларусі людзі запаляць у сваіх дамах свечкі салідарнасці і выйдуць на плошчы, каб ушанаваць памяць зніклых і рэпрэсаваных, а таксама заклікаць улады ўстаць на шлях рэформ.

Вулічныя акцыі салідарнасці, канферэнцыі, выставы, прэзентацыі фільмаў, прысвечаныя Беларусі, пройдуць 16 ліпеня ў шматлікіх краінах свету – Польшчы, Украіне, Расеі, Францыі, Нямеччыне, Бельгіі, Чэхіі, ЗША.

Дні беларускай салідарнасці праходзяць у 16 дзень кожнага месяца ў знак салідарнасці з сем'ямі зніклых у Беларусі апазіцыянераў, палітвязнямі, рэпрэсаванымі, усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Апошнія навіны