BE RU EN

Зімоўскі: «Было заданьне»

  • 16.10.2007, 10:25

Адыёзны старшыня БТ Аляксандар Зімоўскі ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” агучыў загады, якія ставілі ўлады перад дзяржаўнымі СМІ падчас Эўрапейскага Маршу.

“Па-першае, ніякай сілы прымяняць не плянавалася, бо арганізатары абяцалі паводзіць сябе карэктна. Ну, калі яны не кіруюць моладзьдзю, дык што я магу казаць на гэта? Няма кантакту паміж старымі палітыкамі з апазыцыі й паміж моладзьдзю. Яна, можа, і не жадае, каб ёй хтосьці кіраваў.

Было заданьне паказаць, хто на што здольны. Улада здольная дэманстраваць стрыманасьць, а апазыцыя здольная была паказаць, што яна ня мае кантролю ці не адказвае за свае абяцаньні”, -- заявіў Зімоўскі.

На пытаньне, ці азначае гэта, што пачынаючы з Эўрапейскага Маршу ўлады пачнуць выконваць 12 палітычных умоваў Эўразьвязу, Зімоўскі адказаў:

“Я мяркую, не. Бо вялася размова пра канкрэтны марш ці пра канкрэтную акцыю. Там нідзе не было сказана, што 12 умоваў Эўразьвязу зьявяцца падмуркам для далейшых перамоваў”.

Апошнія навіны