BE RU EN

Юшчанка і Цімашэнка стварылі кааліцыю

  • 16.10.2007, 11:15

Лідэры Блока Юліі Цімашэнкі і блока «Наша Украіна–Народная Самаабарона» у прысутнасці прэсы парафіравалі пагадненне аб стварэнні дэмакратычнай кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе шостага склікання.

Пагадненне парафіравалі Юлія Цімашэнка, Юры Луцэнка і Вячаслаў Кірыленка.

Цімашэнка падкрэсліла, што пагадненне цалкам падрыхтаванае і не засталося ніводнага няўзгодненага пункта і таму было прынятае рашэнне ў прысутнасці прэсы падпісаць дадзены дакумент.

У сваю чаргу Вячаслаў Кірыленка адзначыў, што ў дадзеным дакуменце ёсць пункт аб немагчымасці фармавання парламенцкай кааліцыі з удзелам Партыі рэгіёнаў і КПУ.

Юры Луцэнка назваў парафіяванне пагаднення – "першым крокам да стварэння ўрада народнага даверу і надзеі".

Апошнія навіны