BE RU EN

Беларусам стане цяжэй вазіць тавары з-за межы

  • 16.10.2007, 15:02

У Беларусі паменшаная норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання з 50 да 35 кг.

Гэтая і шэраг іншых нормаў зацверджаныя ўказам № 503 ад 15 кастрычніка "Аб льготным перамяшчэнні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання", які ўступіць у сілу праз 60 дзён пасля афіцыйнага апублікавання – паведамляе БелТА са спасылкай на службоўца Дзяржаўнага мытнага камітэта Андрэя Планіна.

Паводле ўказу будуць падвышаныя стаўкі мытных плацяжоў на шэраг тавараў, а менавіта: будматэрыялы, сантэхнічнае абсталяванне, пліты газавыя, электрычныя, выцяжкі бытавыя, кухонныя камбайны, печы мікрахвалевыя. Выключаныя з пераліку тавараў, якія абкладаюцца мытнай пошлінай незалежна ад іх кошту і вагі, пыласосы, відэазапісваючая і відэапрайгравальная апаратура. Зазначым, што раней у Беларусі на ўсе тавары існавалі адзіныя стаўкі.

Апошнія навіны