Ян Павел II вярнуўся (фота)
- 16.10.2007, 17:34
Польскія вернікі ўбачылі ў полымі вогнішча постаць былога Папы Рымскага, якая бласлаўляла народ. Пра гэта сёння, у дзень, калі ў 1978 годзе Караль Вайтыла стаў Папам, напісала брытанская газета The Daily Mail.
Аднаму са сведак гэтага відовішча ўдалося сфатаграфаваць сенсацыйную вогненную выяву.
Гэта адбылося 2 красавіка 2007 года, у другую гадавіну смерці Яна Паўла II. Вогнішча было запалена ў памяць аб ім у адным мястэчку непадалёк ад месца нараджэння Папы – горада Вадавіцэ.