BE RU EN

Рада бяспекі ААН абрала пяць новых непастаянных сябраў

  • 17.10.2007, 10:15

У аўторак Рада бяспекі ААН абрала пяцёрку дзяржаў, якія з 1 студзеня 2008 года на два гады стануць непастаяннымі сябрамі арганізацыі.

Як паведамляе прэс-цэнтр ААН, новымі сябрамі Рады бяспекі сталі Лівія, Буркіна-Фасо, В'етнам, Харватыя і Коста-Рыка.

Першыя тры краіны былі абраныя ўжо ў першым туры галасавання, здолеўшы пераадолець бар'ер у дзве траціны галасоў 192 сябраў Генеральнай асамблеі.

У групе краін ад Усходняй Еўропы на адно месца ў Радзе бяспекі прэтэндавалі Харватыя і Чэхія. Абедзве яны не набралі неабходнай колькасці галасоў. У выніку Чэхія адмовілася ад барацьбы за мандат на карысць Харватыі. У групе краін Лацінскай Амерыкі ад месца на карысць Коста-Рыкі адмовілася Дамініканская Рэспубліка.

1 студзеня 2008 года новыя сябры Рады бяспекі заменяць Конга, Гану, Пяру, Катар і Славаччыну.

Апошнія навіны