Тадэвуш Кандрусевіч: «Выплыві на глыбіню»
- 17.10.2007, 10:30
У выдавецтве «Истина и Жизнь» выйшла ў свет другая кніга кіраўніка беларускіх каталікоў, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якая называецца «Выплыві на глыбіню» («Отплыви на глубину»).
Кніга, што займае 600 старонак, складаецца з 14 раздзелаў, якія могуць даць уяўленне пра яе змест: Ласка Вялікага Юбілею; З Хрыстом у новы час надзеі; Касцёл — таямніца збаўлення; Ян Павел ІІ — сведка і натхняльнік надзеі; Deus caritas est: с Папам Бэнэдыктам XVI да новай надзеі; Касцёл жыве Эўхарыстыяй; Марыя — зорка надзеі; Сацыяльнае служэнне: любоў зменіць свет і адродзіць надзею; «Няхай усе будуць адно»; «Прыгледзьцеся, браты, да паклікання вашага»; Святарства і пакліканні; Моладзь — надзея свету; Свецкія ў служэнні Касцёлу; Касцёл у жыцці грамадства; Універсітэт — школа гуманізму, паведамляе сайт Catholic.By.
У кнізе адлюстравана пастырская, навуковая, публіцыстычная, экуменічная і грамадская дзейнасць Тадэвуша Кандрусевіча у 2001–2006 гг. Кніга завяршаецца хронікай асноўных падзеяў архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве і Каталіцкага Касцёла ў Расіі.