Пра цану на расейскі газ даведаемся ў снежні
- 17.10.2007, 17:24
Цана расейскага газу для Беларусі на 2008 год будзе ўсталяваная ў снежні гэтага года, паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Менску.
Паводле яго слоў, кошт тысячы кубаметраў газу будзе набліжаны да $125 – так складаецца кан'юнктура расейскага рынку. "Згодна з кантрактам, падпісаным Беларуссю і Расеяй, цана газу для Беларусі павінна складаць 67% ад сярэднееўрапейскай цаны", – сказаў Аляксандр Сурыкаў.
Ён адзначыў, што праблем у працэсе фармавання паліўна-энергетычнага балансу Беларусі і Расеі цяпер няма. У наступным годзе Расея паставіць Беларусі 21,6 млрд.куб.м газу – на 300 млн.куб.м больш, чым у 2007 годзе.