Спецдакладчык ПАРЭ спадзяецца на сустрэчу з палітзьняволенымі
- 18.10.2007, 11:11
Дакладчык па Беларусі Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні мае намер сустрэцца з палітзьняволенымі.
“Мы гаварылі пра гэта. Паглядзім, ці сумеем мы правесьці падобныя наведваньні, сыходзячы з тых сустрэчаў, якія ў нас адбудуцца сёньня і заўтра. Падчас дыялёгу, гутарак, якія мы праводзілі зь кіраўніцтвам Беларусі, мы спадзяемся, што нам будзе дадзена такая магчымасьць. Пакуль што канкрэтна мы не называлі ніякіх імёнаў і гэтую сытуацыю канкрэтна не разьбіралі”, -- паведаміў Рыгані ў інтэрв’ю “Радыё Свабода”.
Ад 16 кастрычніка дакладчык у справах Беларусі Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні знаходзіцца з візытам у Беларусі. Мэтай візыту -падрыхтоўка адмысловай справаздачы пра сытуацыю ў Беларусі.