BE RU EN

Такія розныя суддзі

  • 18.10.2007, 11:26

У судзе Маскоўскага раёну гораду Менску адбыўся разгляд справаў сябраў моладзі БНФ Ірыны Сьмяян і Марыі Рудакоўскай.

Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня. Нагадаем, што тады былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства на 16 удзельнікаў летніку. 17 кастрычніка Ірына Сьмяян і Марыя Рудакоўская былі апраўданыя ў судзе з-за недахопу доказаў іх "злачынства".

Да гэтага ўжо адбылося каля 10 судовых працэсаў па "Косаўскай справе". Некалькі чалавек атрымалі штрафы ў памеры 2 базавых велічыняў. Намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Іля Богдан пакараны 5 суткамі арышту. Гэта пры тым, што на ўсіх 16 чалавек былі складзеныя абсалтютна аднолькавыя пратаколы.

Апошнія навіны