BE RU EN

Пуцін паказаў, што правільна казаць: «Ва Украіне». Чарга за Беларуссю

  • 18.10.2007, 13:18

Прэзідэнт Расеі падчас свайго дыялогу з расейцамі зламаў наяўную традыцыю ў расейскай мове, сказаўшы "ва Украіне", а не "на Украіне". Хочацца верыць, што, урэшце, расейцы больш не будуць казаць пра нейкую «Белоруссию» і стануць называць нашу краіну правільна – Беларусь.

Падчас узаемінаў з суграмадзянамі ў прамым целе- і радыёэфіры Уладзімір Пуцін заявіў, што аб'ектыўная рэальнасць дыктуе неабходнасць супрацоўніцтва Масквы і Кіева па-за залежнасці ад складу будучага ўрада Украіны.

"Які б урад ва Украіне ні быў сфармаваны, на якой бы палітычнай платформе яна ні здзяйсняла сваю дзейнасць, аб'ектыўная рэальнасць будзе падштурхоўваць нашых партнёраў да развіцця стасункаў з Расейскай Федэрацыяй", – заявіў ён у чацвер падчас прамой лініі з грамадзянамі РФ.

Пуцін падкрэсліў, што ў Маскве гатовы да актывізацыі супрацоўніцтва з Кіевам, у тым ліку ў сферы энергетыкі, аднак адзначыў, што такое ўзаемадзеянне павінна здзяйсняцца на прагматычнай аснове. У прыватнасці, супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы павінна будавацца на "рынкавай аснове", адзначыў ён, дадаўшы, што шмат гадоў Расея, па сутнасці, здзяйсняла субсідаванне Украіны за кошт нізкіх цэнаў на 3-5 млрд. даляраў у год. "Адкуль яшчэ, ад якой яшчэ краіны свету Украіна магла атрымаць такую падтрымку", – задаўся ён пытаннем, адзначыўшы, што Расея будзе пераходзіць на новыя стасункі з Кіевам "мякка, паступова, у дружалюбным рэжыме, не наносячы шкоды партнёрам". "Тым больш, што і ўнутры Расеі мы пераходзім на рынкавыя рэйкі", – зазначыў Пуцін.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Расеі пражываюць амаль 4 млн украінцаў. "Таму ад стасункаў з гэтай краінай залежыць сацыяльнае самаадчуванне расейцаў і ўкраінцаў”, – сказаў ён.

Ён пацвердзіў, што развіццё стасункаў з былымі рэспублікамі СССР – "галоўны, асноўны прыярытэт знешняй палітыкі Расеі". Яе звязваюць з імі надзвычай высокі ўзровень гандлёва-эканамічных стасункаў, кааперацыі, сувязяў у галіне сельскай гаспадаркі і абароны, прамых кантактаў паміж людзьмі. "Гэтыя сувязі настолькі вялікія, што пры нанясенні ім шкоды, гэта можа прывесці да непрадказальных наступстваў", – склаў прэзідэнт РФ.

Апошнія навіны