BE RU EN

Офіс Еўракамісіі ў Менску адкрываць не спяшаюцца

  • 18.10.2007, 15:14

«Пытанне аб адкрыцці прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Менску праходзіць працэдуру ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення», – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў 18 кастрычніка на брыфінгу ў Менску.

Як раней паведамляў БелаПАН, беларускі бок прыняў рашэнне аб адкрыцці ў Менску прадстаўніцтва ЕК у красавіку 2007 года, заявіўшы, што гэта абумоўленае правядзеннем "нармальнага працоўнага працэсу па развіцці стасункаў з Еўразвязам".

Аднак 11 верасня, выступаючы перад камітэтам Еўрапарламента па знешніх сувязях, камісарка ЕЗ па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер падкрэсліла, што працэдуры па адкрыцці прадстаўніцтва ідуць вельмі павольна.

Апошнія навіны