ДАІ Беларусі адмаўляецца ад голых дзяўчат і слоганаў аб маленькай мужчынскай годнасці
- 19.10.2007, 13:23
Яшчэ ў жніўні беларускія даішнікі вырашылі ўсталяваць уздоўж дарог шчыты з надпісам "Хто парушае правілы дарожнага руху, у таго мужчынская годнасць менш!", каб псіхалагічна ўздзейнічаць на парушальнікаў ПДР, асабліва аматараў ездзіць з перавышэннем хуткасці. І вось гэтая ідэя больш не здаецца прывабнай.
"Тэлеграф" цытуе старэйшага інспектара ДАІ Менскай вобласці Змітра Шабана, які паведаміў, што на дадзены момант у вобласці ля дарог ужо ўсталяваныя шчыты з слоганамі аб маленькай мужчынскай годнасці. Пры гэтым інспектар заявіў, што слоган "Хто парушае ППД, у таго мужчынская годнасць менш!" з’яўляецца "ўдарам ніжэй пояса".
"Такія шчыты нідзе не размяшчаліся. Натуральна, без узгаднення ДАІ рэспублікі яны з'явіцца не могуць. Асабіста маё меркаванне: такія надпісы выклічуць толькі непавагу кіроўцаў. Можа, з парушальнікамі і варта дзейнічаць агрэсіўна, але, мне падаецца, слоган тыпу "Кіроўца, памятай! Анёл-захавальнік лётае з хуткасцю не больш за 90 км/ч" – куды лепш", – у прыватнасці сказаў Шабан.
Таксама ў ДАІ Беларусі не маюць намеру прытрымлівацца дацкага досведу і ўсталёўваць знакі абмежавання хуткасці на фоне фатаграфій дзяўчат з аголенымі грудзьмі, бо гэта будзе толькі спрыяць падвышэнню аварыйнасці на дарогах.