BE RU EN

Бандыты ахоўваюць Дом урада ад апазіцыі?

  • 2.10.2007, 19:51

Лідэры апазіцыйных палітычных партый – Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 2 кастрычніка ледзь здолелі прайсці да Дому ўрада, каб перадаць подпісы ў «палату прадстаўнікоў», сабраныя ў грамадзян Беларусі пад пратэстам супраць адмены льгот. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька нават быў збіты людзьмі ў цывільным, якія адмовіліся прадстаўляцца.

«Усё было па-бандыцку. Брытагаловыя накінуліся на мяне і не давалі прайсці да Дому ўрада. Ніхто не прадстаўляўся, не паказваў дакументаў. Я у іх пытаў: вы хто, бандыты? Яны казалі, што нельга прайсці, бо тут рэжымны аб'ект. То бок, парламент, які нібыта выбіраецца народам, стаў рэжымным аб'ектам. Калі я спрабаваў прайсці, яны білі мяне па нагах, удары наносілі, як заўсёды, цішком», – паведаміў Анатоль Лябедзька прэс-цэнтру Хартыі’97.

Аднак Анабалію Лябедзьку, а таксама Сяргею Калякіну і Анатолю Ляўковічу ўсё-ткі атрымалася прайсці ў Дом урада. Палітыкі перадалі ў “палату прадстаўнікоў” 40 тысяч подпісаў грамадзян супраць адмены льгот.

Фота NN.by

Апошнія навіны