BE RU EN

Шэварнадзэ прапанаваў байкатаваць Алімпіяду ў Сочы

  • 22.10.2007, 15:15

Былы прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ прапаноўвае сусветнай супольнасці байкатаваць Алімпіяду ў Сочы ў 2014 годзе, калі Расея не ўрэгулюе канфлікт у Абхазіі. Пра гэта экс-прэзідэнт Грузіі заявіў падчас нядаўняй сустрэчы з былым міністрам замежных спраў Нямеччыны Гансам Дытрыхам Геншэрам.

"У гутарцы з Геншэрам я адзначыў, што ў выпадку, калі Расея не вырашыць пытанне з Паўднёвай Асеціяй і Абхазіяй, яна павінна быць пакараная гэтак жа, як Савецкі саюз у 1980 годзе за ўвод войскаў у Аўганістан", – распавёў Шэварнадзэ.

Нагадаем, у 1980 годзе шматлікія краіны з прычыны войны ў Аўганістане байкатавалі Алімпіяду ў Маскве, былы грузінскі лідэр адзначыў, што Абхазія, якая, паводле яго слоў, "аннексаваная Расеяй", таксама можа паслужыць падставай для байкоту.

Раней паведамлялася, што спікер грузінскага парламента Ніно Бурджанадзэ прыстрашыла ў выпадку прыцягнення Абхазіі да падрыхтоўкі Алімпіяды ў Сочы паставіць пад сумнеў само правядзенне Гульняў. "Любыя сумесныя праекты Масквы з Абхазіяй без уліку грузінскіх інтарэсаў выклічуць не толькі негатыўную рэакцыю з боку Грузіі, але і паставяць пад пытанне правільнасць рашэння аб месцы правядзення Алімпіяды", – заявіла Ніно Бурджанадзэ.

Апошнія навіны