Беларускія прадпрымальнікі будуць адлічваць на гісторыю і культуру
- 23.10.2007, 10:09
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, які прадугледжвае выплату адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама выплату кампенсавання за нанесеную шкоду.
У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі адзначаецца, што "актыўнае развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці, імкненне стварыць дадатковыя магчымасці для абслугоўвання насельніцтва прыводзіць да негатыўнага ўздзеяння на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны з прычыны прытоку большай колькасці людзей, транспарту, стварэнні рознага роду дадатковых будынкаў".
Указ усталёўвае выпадкі і парадак выплаты адлічэнняў і кампенсавання, прызначае органы дзяржкіравання, якія здзяйсняюць кантроль і прымаюць адпаведныя меры пры нявыплаце адлічэнняў і (або) кампенсавання або адмовы ад іх выплаты, а таксама парадак абскарджання гэтых рашэнняў у выпадку нязгоды.
Паводле паведамлення прэс-службы, гэтыя сродкі будуць накіроўвацца ў фонд прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, з якога іх плануецца "адрасна накіроўваць на выкананне мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны".