BE RU EN

Расея не можа адна супрацьстаяць НАТА і кліча Беларусь

  • 23.10.2007, 11:09

Пашырэнне НАТА і планы па размяшчэнні элементаў амерыканскай ПРА ў Еўропе падахвочваюць Расею і Беларусь да больш актыўнага ўзаемадзеяння ў ваеннай і ваенна-палітычнай сферах, заявіў у аўторак міністр абароны РФ Анатоль Сярдзюкоў.

"Працэс пашырэння НАТА, планы разгортвання ПРА і абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе пацвярджаюць неабходнасць цеснай каардынацыі нашых дзеянняў як у ваенна-палітычнай, так і ў ваеннай галінах", – сказаў Сярдзюкоў, адкрываючы сумесную калегію вайсковых ведамстваў дзвюх краін у Маскве.

Ён адзначыў актыўную працу ў гэтым кірунку абаронных ведамстваў Расеі і Беларусі.

Гэтая праца будуецца зыходзячы з праграмы дзеянняў Беларусі і Расеі па рэалізацыі Дамовы аб стварэнні «саюзнай дзяржавы», дадаў міністр.

"Працягам гэтай працы з'яўляецца разгляд пераліку пытанняў, занесеных у парадак дня сённяшняга пасяджэння сумеснай калегіі", – сказаў Сярдзюкоў.

На яго думку, канструктыўнае абмеркаванне гэтых пытанняў будзе спрыяць стварэнню сістэмы ўзброенай абароны «саюзнай дзяржавы» у рамках адзінай абароннай прасторы.

Апошнія навіны