Сідорскі: «Цэны на малако і мяса выраслі на 40%»
- 23.10.2007, 12:30
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падчас пасяджэнняў Савета міністраў у Менску, на якім абмяркоўваліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі за 9 месяцаў, выказаў занепакоенасць ростам імпарту нехарчовых спажывецкіх тавараў.
"Прыбытак насельніцтва, які расце, не адпавядае інтарэсам прапановы. Наша насельніцтва змушанае марнаваць грошы на нехарчовую прадукцыю, якая не вырабляецца ў краіне", – сказаў прэм'ер. Паводле прыведзеных дадзеных за 9 месяцаў гэтага года аб'ём імпарту нехарчовых тавараў павялічыўся на 23%, без уліку ўвозу легкавых аўтамабіляў на 21%.
"Пры росце таваразвароту больш як на 20% захоўваецца адмоўнае сальда ў памеры 1,3 млрд. даляраў ЗША", – сказаў С.Сідорскі, удакладніўшы што адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй складае 4,7 млрд. даляраў ЗША, а ў гандлі з Еўропай сальда станоўчае ў памеры 2,137 млрд. даляраў ЗША. Прэм'ер таксама выказаў заклапочанасць ростам імпарту паслуг, у першую чаргу транспартных, які склаў за 9 месяцаў 79 млн. даляраў ЗША з краін СНД. Акрамя таго, С.Сідорскі прапанаваў абмеркаваць на пасяджэнні Савета міністраў "Пытанне адкрытасці беларускіх межаў для шэрагу тавараў". "Пайшоў перакос у цэнавым сегменце", – сказаў прэм'ер.
Кіраўнік урада прапанаваў прааналізаваць сітуацыю з прадукцыяй жывёлагадоўлі. "Малака ў краіне вырабленае 3,7 млн. тон або 104,3% да ўзроўню мінулага года, але перапрацоўка па абласцях адстае", – сказаў С.Сідорскі, падкрэсліўшы, што на сёння рэгіёны не рэгулююць таварныя патокі. "Усе кінуліся рабіць сыры, гэта выгоднае", – сказаў прэм'ер, зазначыўшы, што перапрацоўка такім чынам загружаная на 56%. Прэм'ер таксама задаў пытанне: як пры росце пагалоўя буйнога рагатага ската на 49 тыс. галоваў і свінняў на 4,3 тыс. галоваў "мяса ідзе міма мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў?". "Пры тым, што цэны на малако і мяса выраслі на 30-40%", – дадаў прэм'ер, пацікавіўшыся, хто мае дадатковыя грошы, якіх не мае вёска. Паводле ацэнцы Мінсельгасхарч, рэспубліка можа дадаткова атрымліваць на перапрацоўцы мясамалочнай прадукцыі Br700 млрд.
Прэм'ер таксама паведаміў, што за 9 месяцаў рост ВУП склаў 8,4%, намінальны аб'ём Br69,5 трлн або 32 млрд даляраў ЗША, інвестыцыі склалі Br16,7 трлн або 7,8 млрд даляраў ЗША. Пры гэтым 65% ад агульнага аб'ёму інвестыцыі прызначаныя для вытворчай сферы, удакладніў С.Сідорскі.