BE RU EN

Арганізатарам Сацыяльнага марша не далі часу для роздумаў

  • 23.10.2007, 17:06

Заяўнікам Сацыяльнага марша сёння падчас сустрэчы ў Менгарвыканкаме быў прапанаваны традыцыйны маршрут акцыі: Акадэмія навук – плошча Бангалор. З боку ўлады на сустрэчы прысутнічалі начальнік ідэалагічнага аддзела Генадзь Курбека, пракурор Аляксей Стук і прадстаўнік міліцыі. З боку аб'яднаных дэмакратычных сілаў – Аляксандр Бухвостаў, Юрый Хадыка, Валеры Фралоў і Міхаіл Пашкевіч.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў заявілі, што заўтра, а 15 гадзіне, адбудзецца пасяджэнне аргкамітэта па правядзенні Сацыяльнага Марша, пасля чаго заяўнікі акцыі будуць гатовыя агучыць канчатковае рашэнне. Сустрэча цягнулася не больш як паўгадзіны. Аднак як толькі прадстаўнікі дэмсілаў пакінулі Менгарвыканкам, на сотавыя тэлефоны кожнага з іх раздаліся званкі з запрашэннем сёння а 17 гадзіне зноў прыбыць на сустрэчу ў Менгарвыканкам.

Нагадаем, што прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі неаднаразова заяўлялі, што дыскусіі аб месцы збору і маршруце руху няма і быць не можа. Маршрут Сацыяльнага Марша вызначаны аргкамітэтам. Месца збору ўдзельнікаў Марша – а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы, далей шэсце па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі.

Апошнія навіны