BE RU EN

ЗША маюць намер абараняць свабоду інтэрнэту. У тым ліку – у Беларусі

  • 24.10.2007, 11:28

Злучаныя штаты з гэтага часу будуць змагацца з спробамі замежных краін падвергнуць цэнзуры або абмежаваць доступ да Інтэрнэту, а таксама пераследаваць карыстальнікаў Сусветнай сеткі. Адпаведны закон ухваліў у сераду амерыканскі Кангрэс. Дакумент атрымаў назоў "Акт аб глабальнай сеткавай свабодзе" і быў ухвалены аднагалосна.

Кангрэсмен-рэспубліканец Крыстафер Сміт адзначыў, што кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі Інтэрнэту, не павінны супрацоўнічаць з уладамі "рэпрэсіўных краін" у мэтах сочкі за дэмакратычнымі актывістамі.

У хуткім часе ў дзярждэпартаменце ЗША створаць "Упраўленне па свабодзе глабальнага Інтэрнэту", задачай якога будзе абарона і пасоўванне свабоды электроннай інфармацыі за мяжой.

Садзейнічанне рэсурсамі і інфармацыяй у выкананні гэтай задачы дзярждэпартаменту будуць рабіць дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША, Міністэрства юстыцыі і Генпракуратура, прадстаўнік прэзідэнта ЗША на гандлёвых перамовах, а таксама ўсе структуры амерыканскага ўрада.

Таксама, паводле новага закона, у Амерыцы будзе створаны спіс краін, якія абмяжоўваюць карыстанне Інтэрнэтам, паведамляе РІА "Новости". З моманту ўступлення дакумента ў сілу ў гэты спіс павінны быць уключаныя Беларусь, Куба, Эфіопія, Іран, Лаос, КНДР, Кітай, Туніс і В'етнам.

Апошнія навіны