BE RU EN

Склады заваленыя

  • 24.10.2007, 11:56

У студзені–верасні 2007 года ў Беларусі знізілася вытворчасць тэлевізараў, гадзіннікаў і ровараў. За дзевяць месяцаў тэлевізійнымі заводамі краіны тэлевізараў было вырабленае амаль на 40% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, бытавых гадзіннікаў выпушчанае менш на 51%, а ровараў – на 8%.

Разам з тым існуюць значныя запасы гэтых тавараў на складах прадпрыемстваў. Так, за дзевяць месяцаў на складах назапасіўся амаль трохмесячны ад сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці запас тэлевізараў, 30-цімесячны запас бытавых гадзіннікаў і пяцімесячны запас ровараў – паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу.

Апошнія навіны