BE RU EN

Габрэі ўсёй Эўропы асуджаюць Лукашэнку

  • 25.10.2007, 14:23

Эўрапейскі кангрэс габрэяў асудзіў антысэміцкія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Арганізацыя, сядзіба якой знаходзіцца ў Парыжы, у сваім звароце прыгадала, што Лукашэнка зьяўляецца пэрсонай нон-грата ў Эўразьвязе.

У звароце, між іншым, гаворыцца, што кіраўніцтва арганізацыі моцна занепакоенае зьявай, якая прыгадвае “дзяржаўны антысэмітызм у Беларусі” – паведамляе “Польскае радыё”.

Кангрэс таксама вітае заяву старшыні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэна, які таксама асудзіў выказваньне кіраўніка Беларусі.

Нагадаем, што падчас прэс-канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандар Лукашэнка сьцьвердзіў, што габрэі ня дбаюць пра чысьціню месца, дзе жывуць. Адаведна, кіраўнік краіны заявіў, што яны адказныя за бруд і неахайнасьць як у Ізраілі, гэтак і ў Беларусі.

Апошнія навіны