З выпускнікамі ВНУ разбіраюцца жорстка
- 25.10.2007, 15:43
У Беларусі ўзбуджаныя 65 судовых спраў па фактах непрыбыцця да месца размеркавання выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў 2006 года. Такія справы ўзбуджаныя таксама ў дачыненні 34 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка ў Менску паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юры Міксюк.
Нагадаем, паводле беларускага заканадаўства, выпускнікі ВНУ і ССНУ, якія атрымалі адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў дзяржбюджэту і накіраваныя на працу па размеркаванні, абавязаныя адпрацаваць два гады, у адваротным выпадку павінны пакрыць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на навучанне. Калі цягам паўгода малады спецыяліст не выплачвае неабходную суму, то ўзбуджаецца судовая справа і грошы спаганяюць праз суд. Суму, якую павінен пакрыць выпускнік, разлічваюць спецыяльныя камісіі, дзеючыя ў кожнай навучальнай установе, паведамляе БелаПАН.