BE RU EN

Кіраўніка таварыства інвалідаў «пасадзілі» на 10 гадоў

  • 25.10.2007, 10:05

Былы намеснік старшыні «Беларускага таварыства інвалідаў» Аляксандр Гапееў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення свабоды за спробу атрымання хабару ў суме 530 тыс. даляраў ЗША, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Прысудам суду Цэнтральнага раёна г.Менска да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці прысуджаны былы намеснік старшыні Цэнтральнага ўпраўлення грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» А.Гапееў», – паведамілі ў Генпракуратуры.

Падчас следства нібыта было ўсталяванае, што ён здзейсніў замах на атрыманне хабару ў суме 530 тыс. даляраў ЗША (арт. 14 і ч.3 арт. 430 КК), а таксама здзейсніў службовую падробку (ч.1 арт.427 КК). Асоба буйны памер пазапраўнай грашовай узнагароды ён патрабаваў за аказанне садзейнічання адной з маскоўскіх фірм у арганізацыі продажу незавершанага будаўніцтвам завода керамічных вырабаў, размешчанага ў Крупскім раёне Менскай вобласці.

Частка абумоўленага хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША была атрыманая ім 10.11.2006 у службовым кабінеце, а 08.02.2007 каля гасцініцы «Менск» яму былі перададзеныя 529 тыс. даляраў ЗША. Аднак завалодаць гэтай сумай Гапееў не змог па незалежных ад яго акалічнасцям, бо падчас яе атрымання быў затрыманы працаўнікамі органаў унутраных спраў.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Апошнія навіны