Цана на газ «ударыць» па тарыфах на ЖКГ
- 26.10.2007, 11:17
У сувязі з павелічэннем цэнаў на з 2008 года на расейскі газ з 2008 года ў Беларусі будуць павялічаныя тарыфы на цеплавую і электраэнергію, заявіў сёння ў Менску, адказваючы на пытанні «дэпутатаў» віцэ-прэм'ер урада Андрэй Кабякоў.
"Мы мяркуем, што павелічэнне тарыфаў на цеплавую і электраэнергію будзе. Памер павелічэння залежыць ад цаны на газ", – сказаў А.Кабякоў.
Кажучы пра цану на газ на будучы год, А.Кабякоў адзначыў, што цяпер "ідуць перамовы з расейскім бокам, ёсць калідор, які дазваляе ўзгадніць цану на розным узроўні". Акрамя таго, паводле яго слоў, ёсць розныя варыянты разлікаў.
А.Кабякоў таксама нагадаў, што ў гэтым годзе нагрузка на эканоміку ў сувязі з павелічэннем цаны на газ, нафту і нафтапрадукты вырасла на $2,5 млрд.