Дапаможам Фідэлю зброяй?
- 26.10.2007, 13:20
Куба зацікаўленая ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю, пра што заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Кубы ў Беларусі Амар Медына Кінтэра, паведамляе Інтэрфакс.
Па словах дыпламата, «Куба не толькі зацікаўленая ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве з Беларуссю, але і гатовая пашыраць яго». Пры гэтым амбасадар адзначыў, што падчас апошняга візіту беларускай ваеннай дэлегацыі на чале з міністрам абароны былі дасягнутыя «добрыя дамоўленасці ў сферы вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, і мы працуем над іх рэалізацыяй».
«Нашы генералы ў свой час вучыліся ў Беларусі, а ў кубінскім войску ведаюць, у прыватнасці, пра тое, якая добрая оптыка вырабляецца на беларускім прадпрыемстве БелОМО», – падкрэсліў кубінскі амбасадар.