BE RU EN

Праваабаронцам прыйдзецца працаваць у падполлі

  • 26.10.2007, 14:31

Вярхоўны суд Беларусі абвесьціў рашэньне адносна скаргі незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Вясна» да Міністэрства юстыцыі.

23 ліпеня ў Міністэрства юстыцыі былі пададзеныя ўсе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі. Роўна празь месяц «Вясьне» ў рэгістрацыі адмовілі . З прычыны таго, што 20 з 69 заснавальнікаў былі адміністрацыйна пакаранымі, а некаторыя зь іх нават па некалькі разоў.

Пасьля гэтага праваабаронцы падалі скаргу ў Вярхоўны суд. Разгляд справы пачаўся ў аўторак, але амаль адразу быў перанесены, бо праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па-беларуску . 26 кастрычніка судзьдзя Яхнавец, якая зачытвала прысуд па-беларуску, палічыла правамоцным рашэньне Мінюсту. Падчас зачытваньня прысуду юрыст Уладзімер Лабковіч дэманстратыўна сеў на лаве, пратэстуючы супраць несправядлівага на ягоную думку рашэньня, паведамляе газэта «Наша ніва».

Нагадаем, праваабарончая арганізацыя «Вясна» была ліквідаваная восеньню 2003 году. З таго часу арганізацыя фактычна працуе нелегальна. За час свайго існаваньня «Вясна» дапамагла тысячам рэпрэсаваных грамадзянаў.

Апошнія навіны