BE RU EN

Акцёры з Польшчы і Ізраіля адмовіліся прыехаць у Беларусь

  • 26.10.2007, 15:20

26 кастрычніка ў Менску стартуе 3 Міжнародны фэст “Панарама”. Варта адзначыць, што ад удзелу ў фэсце адмовіліся тэатральныя калектывы з Варшавы і Ізраіля. Аднак арганізатары гэты факт не афішуюць.

Тое, што менавіта Варшаўскі драматычны тэатр і Бейт Лессін Тэатр (Ізраіль) адмовіліся ад удзелу ў "Панараме" – не дзіўна. Нагадаем, увесь апошні год Беларусь і Польшчу перыядычна скалыналі скандалы, то "шпіёнскія", то "дыпламатычныя", да гэтага варта дадаць прыгнёт беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі, ганенні на актывістаў гэтай арганізацыі і адмовы ў выдачы віз польскім палітыкам. Адзначае “Белорусский партизан”.

Што тычыцца адмовы ізраільцян, то пасля нядаўніх антысеміцкіх заяў Лукашэнкі ўбачыць на беларускіх тэатральных сцэнах прадстаўнікоў гэтай краіны было б, па меншай меры, дзіўна. Дыпламатычны скандал дагэтуль не вырашаны, нягледзячы на тое, што сёння Лукашэнка заявіў: “Калі хтосьці скажа, што ў Беларусі квітнее антысемітызм або мы прыгнятаем тут мусульманскае насельніцтва, вы гэтаму не верце". Па словах прэзідэнта, такія плёткі распускаюць "проста злоснікі і ворагі".

Апошнія навіны