Лукашэнка: Беларусь – «сэрца» Еўропы
- 26.10.2007, 17:14
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Еўропа не ідзе на дыялог з Беларуссю, а размаўляе ва ўльтыматыўнай форме. Тым не менш, ён упэўнены, што Еўропа не зможа «паўнавартасна жыць» без Беларусі.
"Калі б Захад насамрэч хацеў, каб Беларусь была такой, якой яна павінна быць, то ён, прынамсі, вёў бы дыялог. Калі ж дыялог падмяняецца ўльтыматумам – гэта азначае, што Захад выгоднае, каб Беларусь адпавядала таму негатыўнаму іміджу, які падтрымліваецца ў яе дачыненні", – заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу, сустракаючыся з удзельнікамі міжнароднай канферэнцыі "Дыялог хрысціянства і ісламу ва ўмовах глабалізацыі".
"А што тычыцца палітыкі, то я перакананы, што з часам Еўропа ўсвядоміць, што не можа паўнавартасна жыць без Беларусі, якая з'яўляецца яе сэрцам", – сказаў беларускі кіраўнік.