BE RU EN

Паўлічэнка падзеліцца досведам з кітайцамі

  • 29.10.2007, 12:22

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркоўваюць у Менску кіраўніцтва ўнутраных войскаў МУС Беларусі і дэлегацыя войскаў узброенай паліцыі Кітая на чале з намеснікам камісара войскаў узброенай паліцыі Лю Шымінем.

Кітайская дэлегацыя наведае брыгаду спецыяльнага прызначэння УВ МУС Беларусі, асобную міліцэйскую брыгаду ў Менску, асобны міліцэйскі батальён у Берасце, а таксама Нацыянальную бібліятэку, Белавежскую пушчу, Берасцейскую Крэпасць-герой і Лінію Сталіна, паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны