Подлае збіццё апазіцыянераў у Магілёве
- 29.10.2007, 15:37
Прыблізна а палове на першую гадзіну намеснік старшыні магілёўскай арганізацыі “Моладзі БНФ” Аляксандар Анісімаў і яго паплечнік Кастусь Яўсееў праз тэлефон прызначылі сустрэчу сваім сябрам. Але на выхадзе з пад’езду на хлопцаў накінуліся невядомыя і без аніякіх прычынаў пачалі збіваць. Нападнікаў было 7 чалавек, прыблізна 25-гадовага ўзросту.
“Радыё Рацыя” адзначае, што хуліганы стараліся не біць хлопцаў па твары, а больш цэлілі па нырках. У юнакоў не адабралі ні мабільных тэлефонаў, ні грошай. Затое на развітанне адзін з нападнікаў “пад страхам смерці” забараніў хлопцам звяртацца ў міліцыю. У дадзены момант юнакі раяцца з праваабаронцамі наконт таго, што рабіць далей.