За таблеткі ад кашлю – усё ж у турму
- 29.10.2007, 16:33
29 кастрычніка ў Маскве адбыўся разгляд касацыйнай скаргі ў дачыненні да прысуду двум беларусам Аляксандру Чачураву і Сяргею Лагуну, якіх асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за таблеткі ад кашлю “Тусал”.
Суд адмовіў у задавальненні скаргі, але агульны тэрмін пакарання зменшыў з 14 да 9 гадоў. Адвакат Станіслаў Маркелаў лічыць гэта добрай падставай, каб дамагчыся апраўдання сваіх падабаронных. “Яны пакінулі без зменаў абодва артыкулы пакарання і, такім чынам, далі мне ўсе шанцы для таго, каб далей змагацца за поўнае вызваленне Чачурава і Лагуна” – сказаў Маргелаў у інтервію “Еўрарадыё”.