BE RU EN

На вайсковых зборах сканаў мужчына

  • 30.10.2007, 12:33

Па дарозе да месца вайсковых збораў, якія праходзілі ў верасні недалёка ад Полацка, проста ў цягніку “Віцебск–Полацк” сканаў мужчына. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці ваеннаабавязанага стала сардэчная недастатковасць.

Паводле інфармацыі, якой валодае bulletinonline.org, мужчына памёр у выніку эпілептычнага прыпадку. За растлумачэннямі журналісты bulletinenonline звярнуліся ў Полацкі ваенкамат.

Інтэрнэт-выданне прыводзіць словы начальніка мабілізацыйнага аддзялення Полацкага ваенкамата падпалкоўніка Лескаўца, які сцвярджае, што дагэтуль стан здароўя таго, каго заклікаюць на зборы, вызначаецца шляхам яго асабістага апытання: “Калі чалавек заяўляе, што здаровы, значыць, ідзе на зборы… Мы ў Полацкім ваенкамаце вырашылі, улічваючы гэты выпадак, з наступнага года праводзіць медыцынскую камісію для тых, каго прызываем на зборы, бо самі грамадзяне рэдка прыходзяць, каб паведаміць пра сабе нейкія змены”.

Увядзенне абавязковага медыцынскага абследавання для “партызан” прадстаўляецца актуальным яшчэ і таму, што шмат беспрацоўных ваеннаабавязаных утойваюць свае хваробы, каб атрымаць матэрыяльнае кампенсаванне, якое выплачваецца за час збораў, паведамляе bulletinonline.

Апошнія навіны