BE RU EN

У СНД працягласць жыцця нашмат меншая, чым у Еўропе

  • 30.10.2007, 13:33

Жыццё людзей у краінах СНД у сярэднім на 11 гадоў карацейшае, чым у краінах Еўрапейскага Звязу, у асноўным, з прычыны хранічных захворванняў і траўм. Такія дадзеныя былі агучаныя на міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Сусветным банкам і Еўрапейскім рэгіянальным бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ), паведамляе РІА “Новости”.

На думку экспертаў, паменшыць эканамічную і сацыяльную шкоду ад захворванняў і траўматызму можна шляхам ажыццяўлення эфектыўных мераў папярэджання, ранняй дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі.

Шмат дакладчыкаў (як расейскіх, так і еўрапейскіх навукоўцаў) адзначалі, што асноўнымі прычынамі хранічных захворванняў – найперш сардэчна-сасудзістых і ракавых – сёння з'яўляецца злоўжыванне алкаголем і курэнне тытуню. Гэтыя праблемы вельмі характэрныя для Расеі і іншых краін СНД. І трэба ўзмацніць прафілактыку распаўсюджвання шкодных звычак, мяркуюць эксперты.

Чакаюць, што ў сераду ўдзельнікі канферэнцыі прымуць дэкларацыю і заклік да дзеянняў, якія павінны стаць кампанентам рэалізацыі прынятай у 2006 годзе Еўрапейскай стратэгіі прафілактыкі і барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі, а таксама выканання рэзалюцыі 2005 года па папярэджанні траўматызму ў Еўрапейскім рэгіёне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Апошнія навіны