МАЗ: Нашы аўтобусы не ўзрываюцца
- 31.10.2007, 15:39
Узрыў аўтобуса "МАЗ-103" у Тальяці ніяк не звязаны з канструкцыяй гэтай машыны. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар РУП "АМАЗ" Менскага аўтамабільнага завода Рыгор Капач.
"Мы звязаліся сёння з нашым дылерам у Тальяці, які рэалізуе там менскія аўтобусы, ён паінфармаваў пра тое, што адбылося", – распавёў дырэктар. Справа ў тым, што аўтобусы "МАЗ" газавымі балонамі не абсталёўваюцца. А прычынай трагедыі, як ужо стала вядома, стаў тэракт.
У Тальяці цяпер эксплуатуецца больш за 100 беларускіх аўтобусаў. Самарская вобласць – адзін з самых актыўных пакупнікоў гэтай прадукцыі. У спажыўцоў не было ніякіх прэтэнзій да якасці машын, адзначыў Рыгор Капач. Ад выбуху аўтобус пацярпеў не моцна.
Разам з тым на МАЗе адразу жа адрэагавалі на гэтую трагедыю. Калі ў Беларусі ўзнікаюць сітуацыі, звязаныя з якімі-небудзь няспраўнасцямі аўтобусаў, на месца заўсёды выязджае спецыяльная брыгада МАЗа з працаўнікамі АТК і канструктарамі.