BE RU EN

З менскіх крамаў знікла масла

  • 31.10.2007, 16:53

Асартымент малочных прадуктаў у менскіх крамах становіцца бядней з кожным днём. Напрыклад, фактычна знікла масла – усё часцей на прылаўках можна знайсці толькі жывёльна-расліннае масла ці маргарын.

Далёка не ва ўсіх крамах сёння можна знайсці сыры айчыннай вытворчасці. У асноўным, імпартныя і па 21 тысячу за кілаграм!

Малочную прадукцыю берасцейскага «Савушкина прадукта» знайсці ўвогуле немагчыма! У адной з крам Менска прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі, што пастаўкі прадуктаў гэтай фірмы ў сталічныя крамы спыніліся тыдзень таму.

Да вечара малочныя рады крам увогуле пусцеюць: людзі размятаюць тое, што засталося ад мінулай разнастайнасці…

Апошнія навіны