BE RU EN

Шэйман і Навумаў атрымалі па вымове

  • 31.10.2007, 18:17

29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №540, у якім пакараў шэраг сілавікоў у сувязі з справай гарадзенскага міліцыянта Аляксандра Сяргейчыка, прызнанага судом вінаватым у забойствах.

Як паведамляе“Радыя Свабода”, вымовы абвешчаныя сакратару Савета Бяспекі Віктару Шэйману, міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву, іх намеснікам Віктару Жыбуртовічу і Віктару Фелістовічу, намеснікам генеральнага пракурора Віктару Прусу і Сцяпану Касуху.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Шчурко папярэджаны аб службовай неадпаведнасці.

Суд над Сяргейчыкам прайшоў яшчэ ў лютым. Былога міліцыянта прызналі вінаватым у 12 забойствах і прысудзілі да расстрэлу.

Апошнія навіны