BE RU EN

Афіцыйны курс беларускага рубля да еўра знізіўся на 10,2%

  • 1.11.2007, 12:00

Афіцыйны курс беларускага рубля да даляра ЗША за студзень–кастрычнік 2007 года знізіўся на 0,5% і на 1 лістапада 2007 года склаў Br2151 за 1 даляр ЗША. За кастрычнік курс скараціўся на 0,09%.

Курс беларускага рубля да расейскага з пачатку года знізіўся на 7,5% і на 1 лістапада 2007 года склаў Br87,18 за 1 расейскі рубель. За кастрычнік курс беларускага рубля да расейскага знізіўся на 1,22%.

Афіцыйны курс беларускага рубля да еўра за студзень–кастрычнік знізіўся на 10,2% і на 1 лістапада роўны Br3104,65 за 1 еўра. За кастрычнік курс знізіўся на 1,98%, паведамляе АФН.

Апошнія навіны