Фашыстоўская правакацыя на прыёме амбасады Польшчы
- 12.11.2007, 8:27
У Менску польская амбасада наладзіла прыём ў рэстарацыі “Гасьціны двор” з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада. На яго прыехалі актывісты Саюзу палякаў з розных мясьцін Беларусі. Нечакана перад уваходам у рэстарацыю зь дзясятак людзей у напаўвайсковай вопратцы пачалі выкрыкваць абразьлівыя словы на адрас тых, хто прыйшоў на прыём.
Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігар Банцар паведаміў “Радыё Свабода”, што гэтыя людзі сталі пляваць у ягоны бок і на аднаго з польскіх дыпляматаў, які прыехаў з жонкай. Паводле журналіста, невядомыя ўзьнялі рукі у фашыстоўскім прывітаньні і хутка зьніклі. Міліцыі побач не было, зазначыў Ігар Банцар.
Польская “Gazeta Wyborcza” назвала хуліганаў "беларускімі неанацыстамі".