BE RU EN

Аварыі на лініях электраперадач па ўсёй краіне

  • 12.11.2007, 10:35

За нядзелю і ноч панядзелка ў Беларусі былі абясточаныя 1008 населеных пунктаў, паведамілі "Інтэрфаксу" ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

"Наліпанне мокрага снегу на лініі электраперадачы прывяло да абясточвання 1008 населеных пунктаў у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцях", – распавялі суразмоўцы агенцтва. Паводле іх слоў, больш за іншых пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці.

Ратавальнікі паінфармавалі, што мокрым снегам па рэспубліцы былі пашкоджаныя 261,5 км ліній электраперадачы.

Па стане на 10.00 панядзелка не адноўленае электразабеспячэнне 325 населеных пунктаў, удакладнілі ў МНС.

Там адзначылі, што для ліквідацыі наступстваў снегападу прыцягнутыя 260 адзінак тэхнікі, і 841 чалавек.

Апошнія навіны