У кальян-барах будуць паліць бамбук?
- 12.11.2007, 16:20
Галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Уладзімір Максімчук даў даручэнне санітарным службам праверыць менскія кальян-бары.
Па словах галоўнага нарколага, "пытанне аб праверцы кальян-бараў у Менску ўзнікла ў сувязі з шэрагам выпадкаў, калі іх наведвальнікі звярталіся да медыкаў".
Цяпер санслужбы чакаюць прыняцця нарматыўнага дакумента, згодна з якім пачнуць праверку ўсіх наяўных у Менску кальян-бараў, паведамляе Інтэрфакс.