BE RU EN

АЭС у Беларусі могуць пабудаваць расейцы

  • 13.11.2007, 12:34

Беларусь рыхтуе конкурснае заданне для правядзення міжнароднага тэндэру па выбары генеральнага партнёра на будаўніцтва АЭС, паведаміў у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.

Паводле сцвярджэння П.Віцязя, "без расейцаў мы яе не пабудуем". Пры гэтым Інтэрфакс паведамляе, што "будзе адкрыты конкурс, кожная арганізацыя павінна будзе прадставіць свае варыянты рашэння".

Кажучы пра падрыхтоўку кадраў для абслугоўвання атамнай станцыі, П.Віцязь паведаміў, што падпісаныя пагадненні па падрыхтоўцы спецыялістаў зноў-такі з расейскімі навуковымі цэнтрамі.

Апошнія навіны