BE RU EN

«Нейра Дзюбель»: Як у разведцы

  • 13.11.2007, 16:09

14 лістапада ў Менску пройдзе канцэртная прэзентацыя новага альбома "Stasi" беларускага рок-гурту "Нейра Дзюбель".

Як паведаміў БелаПАН лідэр гурту Аляксандр Кулінковіч, у альбом увайшлі 19 песень, з якіх шэсць – на расейскай мове, астатнія – беларускамоўныя. Па традыцыі ў альбом таксама ўключаныя сем кароткіх вершаў. "Як і ўсе папярэднія альбомы, гэты будзе самым лепшым", – заявіў А.Кулінковіч, адзначыўшы, што ў параўнанні з папярэднім дыскам – "Tanki" – новы альбом "цяжэйшы".

Было некалькі варыянтаў назвы альбома, але ў выніку спыніліся на "Stasi". Так называлася разведка былой ГДР, растлумачыў лідэр гурту, структура, "якой нібыта няма, але насамрэч яна ёсць". Гэта адбівае рэальнае становішча "Нейра Дзюбеля" ў Беларусі, лічыць Куллинкович.

Нагадаем, праблемы з арганізацыяй канцэртаў і з'яўленнем у тэле- і FM-эфіры ў "Нейра Дзюбеля" і некаторых іншых беларускіх музыкаў узніклі пасля іх удзелу ў 2004 годзе ў канцэрце пасля апазіцыйнага мітынгу.

У продажы дыск з'явіцца ў канцы лістапада – пачатку снежня гэтага года. Акрамя таго, нядаўна "Нейра Дзюбель" зняў у Польшчы два кліпы: на песню "Жыцце" з альбома "Танкi" і кампазіцыю "Край" з новага альбома. Кліпы будуць прадэманстраваныя падчас прэзентацый "Stasi".

Апошнія навіны