BE RU EN

«Белнафтахім» пра санкцыі: Пакуль без каментараў...

  • 14.11.2007, 9:58

У "Белнафтахіме" пакуль не каментуюць санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША ў дачыненні канцэрна. "Пакуль без каментараў, – заявіў БелаПАН прэс-сакратар "Белнафтахіма" Віктар Азараў. – Я яшчэ пазіцыю кіраўніцтва не ведаю, таму нічога пакуль сказаць не магу. Старшыня канцэрна знаходзіцца ў Савеце міністраў – сёння прэзідыум".

Нагадаем, што 13 лістапада Мінфін ЗША замарозіў усе змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі "Белнафтахіма" і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі "Белнафтахім Ю-Эс-Эй". Акрамя таго, амерыканскім бізнэсмэнам загаданае ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

"Мы робім больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі і яго найбліжэйшых памочнікаў, уводзячы абмежаванні супраць найбуйнейшага канцэрна, які знаходзіцца пад кантролем яго рэжыму", – заявіў начальнік аддзела кантролю замежных актываў Мінфіна ЗША Адам Шубін.

Апошнія навіны