BE RU EN

Расея падвышае цэны для беларускіх прадпрыемстваў

  • 14.11.2007, 10:12

Цэны на расейскі метал для беларускіх прадпрыемстваў у 2008 годзе павысяцца не больш як на 10%. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара па збыце металапрадукцыі ААТ "Магнітагорскі металургічны камбінат" Барыс Сямёнаў у Менску на канферэнцыі "Дні Магніткі ў Беларусі".

Барыс Сямёнаў таксама паведаміў, што цяпер назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту долі сабекошту сыравіны і матэрыялаў пры вытворчасці прадукцыі. Паводле ацэнак спецыялістаў, у 2006 годзе ў Расеі яна складала 69%, у 2007 годзе будзе 73%, у наступным чакаюць яшчэ больш высокі паказчык.

Апошнія навіны