BE RU EN

Віцэ-прэм'ер: «Будзе жорсткі кантроль за працэдурай выезду за мяжу»

  • 14.11.2007, 10:26

"Ніякіх новых дакументаў, у тым ліку і замежных пашпартоў, у Беларусі з 1 студзеня 2008 года не будзе", – сказаў А.Касінец. Паводле яго слоў, дзяржаўныя органы Беларусі "гатовыя да адмены з 1 студзеня 2008 года дазваленчага штампа аб часовым выездзе грамадзян рэспублікі за мяжу".

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што "рыхтуецца сур'ёзная нарматыўна-прававая база, якая забяспечыць празрыстасць міграцыйных патокаў". Пры гэтым ён адзначыў, што "будзе жорсткі кантроль за працэдурай уезду і выезду за мяжу".

Цяпер праводзіцца сур'ёзная праца па стварэнні электроннай базы дадзеных, і персаніфікаванага ўліку грамадзян краіны.

Апошнія навіны