Надзвычайнае становішча ў Грузіі адменяць 16 лістапада
- 14.11.2007, 12:17
Старшыня парламента Грузіі Ніно Бурджанадзэ зрабіла 14 кастрычніка спецыяльную заяву аб адмене з 16 лістапада надзвычайнага становішча ў краіне.
«Гэта важная інфармацыя для нашага насельніцтва, нашых сяброў і ўсёй міжнароднай супольнасці. Я упэўненая, што пасля адмены надзвычайнага становішча краіна працягне дзейнасць у нармальным дэмакратычным рэжыме. Мы павінны зрабіць усё, каб захаваць у краіне стабільнасць і спакой. І зразумела, усё будзе зробленае для таго, каб мы ўсе разам працягнулі стварэнне дэмакратычных каштоўнасцяў у гэтай краіне, умацоўваць гэтыя каштоўнасці, якім бы складаным гэта не апынулася. Дэмакратыя ў адзін дзень не будуецца, але я ўпэўненая, што кожны з нас зробіць усё для таго, каб паказаць усяму свету, што ў Грузіі правіла дэмакратычнага жыцця працягваюцца, і краіна раз і назаўжды ўстане на шлях незваротных дэмакратычных працэсаў», – заявіла Ніно Бурджанадзэ.
У сваім звароце старшыня парламента таксама закранула палітычныя кансультацыі з апазіцыяй.
«Для пераадолення палітычнага крызісу, які стварыўся ў краіне, мы працягваем сур'ёзную працу і палітычныя кансультацыі, і я падкрэсліваю, што мы вельмі настроеныя на тое, каб гэтыя палітычныя кансультацыі завяршыліся сур'ёзным кансенсусам, што дапаможа правядзенню ў краіне справядлівых дэмакратычных выбараў і ўмацаванню дэмакратычных каштоўнасцяў. Я спадзяюся, што пры дапамозе гэтых кансультацый стане магчымым дасягненне поспеху. Я яшчэ раз пацвярджаю нашу гатоўнасць да дыялогу не дзеля дыялогу, а дзеля пэўных вынікаў», – заявіла Ніно Бурджанадзэ і яшчэ раз агучыла дату адмены надзвычайнага становішча – з 16 лістапада.