BE RU EN

Барозу падзякаваў беларусам за Еўрапейскі марш

  • 14.11.2007, 15:07

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч атрымаў ліст ад старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ-Мануэля Барозы са словамі ўдзячнасці да беларускага народа за падтрымку партнёрства паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю.

Старшыня Еўрапейскай камісіі выказаў заклапочанасць затрыманнямі людзей напярэдадні Еўрапейскага марша і запэўніў, што “камісія застаецца цвёрда перакананай у падтрымцы дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека, у тым ліку свабоды выказвання і свабоды сходаў у Беларусі”.

У лісце гаворыцца, што камісія і надалей будзе сачыць за развіццём падзей у Беларусі.

Апошнія навіны